Мірскі замак на гэтым тыдні папоўнілі новыя экспанаты

4 февраля 2017

Літоўскі калекцыянер беларускага паходжання Андрэй Балыка падарыў мэблю французскіх майстроў сярэдзіны 19 стагоддзя. На думку супрацоўнікаў Мірскага замка, такі гарнітур мог упрыгожваць прыватныя пакоі яго тагачасных гаспадароў.

Гэта не першы антыкварыят, які Андрэй Балыка падарыў музею. Тры гады таму рарытэтная мэбля з аўтэнтычным габеленам ўпрыгожыла залу палявання Мірскага палаца. Тады літоўскі бізнесмен і калекцыянер атрымаў званне "Ганаровы мецэнат Беларусі". У яго калекцыях - старажытны жывапіс, фарфор, каштоўныя абразы, і ён плануе прывезці іх у нашу краіну на экспазіцыю.



Зараз чытаюць