Міжнародная медыцынская канферэнцыя ў Віцебску

18 ноября 2017

Міжнародная медыцынская канферэнцыя ў Віцебску аб'яднала студэнтаў і маладых навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана. Пляцоўкай для ўмацавання супрацоўніцтва стаў медыцынскі ўніверсітэт. Асноўная падзея канферэнцыі - Другі форум маладзёжных навуковых таварыстваў. Удзельнікі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, напрыклад, інавацыі у медыцынскіх даследаваннях.

Міжнародная канферэнцыя доўжылася два дні. У праграме даклады ўдзельнікаў, круглы стол і майстар-класы. Супрацоўніцтва паміж ВНУ прадугледжвае таксама міжнародны абмен. Група студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта для праходжання практыкі летам накіруецца ў Славакію.