Менш чым тыдзень застаецца да пачатку новага навучальнага года

26 августа 2017

У школьныя класы прыйдзе амаль мільён юных беларусаў. Падрыхтавацца да школы дзяржава дапамагае шматдзетным і малазабяспечаным сем'ям. Толькі ў Гомельскай вобласці амаль 30 тысяч школьнікаў атрымаюць аднаразовую матэрыяльную дапамогу. У абласным цэнтры будучых першакласнікаў павіншавалі і актывісты Беларускага саюза жанчын. Падарункі атрымалі дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. У школу яны пойдуць з поўным наборам першакласніка.

Своеасаблівы дадатак да асноўнага пашпарта гатоўнасці школы сёлета ўпершыню распрацавала ДАІ. У новы навучальны год - з новымі пашпартамі дарожнай бяспекі. У дакуменце прапісаны бяспечныя маршруты і падыходы да навучальнай установы і схемы дарожнага руху паблізу ўстановы адукацыі. Таксама праверана работа святлафораў паблізу школ і наяўнасць дарожнай разметкі. Асаблівая ўвага агароджы вакол будынкаў, дзе праходзяць заняткі.

А вось прыпаркавацца паблізу школы вадзіцелям стане няпроста. Спецыяльныя бетонныя дэлініятары раздзяляюць сустрэчныя патокі машын і не дазволяць пакінуць аўто. Такія канструкцыі ўжо з'явіліся побач са 101-й сталічнай школай. Калі эксперымент апраўдае сябе, штучныя антыпаркоўшчыкі з'явяцца ля ўсіх сталічных устаноў адукацыі.