Кантралёры ў Мінску пачнуць працаваць па-новаму

4 марта 2017

З першай дэкады сакавіка, як плануецца, плату за праезд яны будуць правяраць без форменных камізэлек, па якіх іх лёгка пазнаюць пасажыры. Эксперымент пачнецца з трамвайных маршрутаў. Адрозніць сапраўднага рэвізора можна будзе па іншых прыметах.

Адсутнасць спецыяльнай формы ў рэвізораў – гэта сусветная практыка. Калі эксперымент будзе паспяховым, кантралёры без формы з'явяцца і на астатніх маршрутах. Нагадаем, штраф за неаплачаны праезд у Мінску - 11 з паловай рублёў.