З Мінска ў Гомель усяго за дзве з паловай гадзіны

16 июля 2016

З Мінска ў Гомель усяго за дзве з паловай гадзіны. Гэта стала магчымым дзякуючы аўтамагістралі М5, яе поўнасцю ўвялі ў эксплуатацыю. На чарзе такія маштабныя для ўсёй краіны праекты, як будаўніцтва другой кальцавой вакол сталіцы і рэканструкцыя трасы Мінск – Гродна. Дарэчы, дарожная інфраструктура таксама беларуская. Хто і дзе вырабляе святлафоры, кантролеры і дарожныя знакі?

Аляксей Кандраценка ўбачыў, як сумясціць надзейнасць і бяспеку. Лёгкі, але трывалы! Спякота, холад, дажджы яму не страшныя. Сучасны святлафор - сапраўдны дарожны "альтруіст". Менавіта такія распрацоўваюць і вырабляюць недалёка ад сталіцы.

Спачатку думаюць канструктары, каб затым іх распрацоўкі думалі і аналізавалі самастойна. Дарожныя знакі са святлодыёднай падсветкай ці адаптыўныя святлафоры - прыклад тэхнічных навінак з сэнсам, над якімі працуюць ў канструктарскім бюро спецыяльнай тэхнікі.

Аптымізацыя і бяспека дарожнага руху – адна з галоўных задач прадпрыемства. Першымі ў СНД тут распрацавалі і ўкаранілі плоскія святлафоры, а таксама прылады са зваротным адлікам. Пры гэтым прадукцыя кампаніі прыносіць карысць пешаходам і аўтамабілістам далёка за межамі Беларусі.

Павялічаная прапускная здольнасць і сучаснае аблічча. Новая транспартная развязка на скрыжаванні сталічнага праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава - адзін з самых доўгачаканых і запатрабаваных аб'ектаў у Мінску. Свежы асфальт на пуцеправодзе і пад'ездах дапоўніла інфраструктура - разметка з даўгавечнага пластыку і ацынкаваныя мачты святлафораў. Сталічныя вуліцы паступова мяняюць імідж і тэхнічна ўдасканальваюцца.

Сёння адзін з самых маштабных дарожна-будаўнічых праектаў - узвядзенне другой кальцавой аўтадарогі вакол Мінска. Яна вырашае некалькі задач: сталічная прамысловасць выйдзе за межы горада і наблізіцца да новай МКАД. Плюс траса значна аптымізуе рух транспарту паміж сталічнымі гарадамі-спадарожнікамі. Зусім новай праз некалькі гадоў будзе выглядаць і траса Мінск - Гродна. Аб'ём інвестыцый у будаўніцтва і рэканструкцыю М6 - паўмільярда долараў.

Разам новыя аб'екты палепшаць транзітныя магчымасці Беларусі. Бо, як вядома, якасныя дарогі - прыкмета не толькі развіцця краіны, але і яе гасціннасці.