Гродна стане першым абласным цэнтрам, дзе з’явіцца свая бетонная магістраль

20 февраля 2016

Чатырохпалоску адліваюць па новай тэхналогіі. Дарога стане працягам вуліцы Пушкіна і дазволіць стварыць зручны выхад на аб’язное кальцо вакол Гродна. Для будаўнічых работ закупілі магутны ўкладчык і паспелі ўжо апрабаваць на праездах у дварах. Па тэхналогіі бетон укладваецца на падушку са шчэбеню.

Уладзімір Ганчарук, намеснік начальніка УМСР-134 ААТ “Гроднапрамбуд”: "Летась купілі нямецкі бетонаўкладчык. Працуе добра, якасна. Гэта першая магістральная дарога ў Гродне з 4 палосамі. Да гэтага рабілі дарогу на свінакомплексе, гэта дробныя праезды. А тут істотная дарога. Таўшчыня бетону 20 сантыметраў, аснова са шчэбеню".

Будаўнікі кажуць, даўгавечнасць такіх дарог у некалькі разоў вышэйшая. У прыклад прыводзяць Слонім, дзе і пасля 25 гадоў эксплуатацыі бетонныя праезды выдатна захаваліся. Яшчэ адзін плюс - укладваць палатно можна пры любым надвор’і.