Гродзенскі абласны тэатр лялек на тыдні адзначыў юбілей

28 ноября 2015

35 гадоў тэатр гастралюе, удзельнічае ў вядомых міжнародных фестывалях і рэгулярна атрымлівае ўзнагароды. У трупы ёсць прыхільнікі ў Літве, Польшчы, Расіі, Францыі, Харватыі, Чэхіі. Але самы заўзяты глядач тэатра - беларус.

Зараз тэатр лялек рыхтуецца да навагодніх і калядных святаў. Падчас канікул маленькія гледачы ўбачаць казку “12 месяцаў”, у гэтай пастаноўцы будуць задзейнічаныя ўсе акцёры тэатра. Увесну ў рэпертуары лялечнікаў з’явіцца і чэхаўская “Чайка”. 



Зараз чытаюць