Грыбны эксперымент

10 декабря 2016

У Шклоўскім раёне фруктасховішча пераабсталявалі пад вырошчванне вешанак. Тут поўны цыкл вытворчасці: ад прарошчвання да ўпакоўкі. Прадукт ўжо адваяваў пазіцыі ў замежных шампіньёнаў на мясцовым рынку.

Як удалося атрымаць такі ураджай – высветліла Алеся Пракапенка. Вільготнасць амаль 100 працэнтаў і тэмпература 12-14 градусаў цяпла — асноўныя ўмовы для грыбной вытворчасці. Вырошчваць вешанкі ў гэтай гаспадарцы пачалі ў 2009 годзе. Абслугоўваюць вытворчасць усяго 8 чалавек. Растуць грыбы хутка - кожны месяц збіраюць па дзве тоны. Адсюль яны адразу трапляюць у гандлёвую сетку.

Здробленая прапараная салома і міцэлій. Грыбныя блокі ў гаспадарцы робяць самі. З аднаго такога пакета можна збіраць ураджай тройчы - па два-тры кілаграмы грыбоў за раз. Пасля гэтага адпрацаваны субстрат выкарыстоўваюць у якасці падкормкі на палях і ў садах. Вытворчасць атрымліваецца не толькі безадходнай, але і выгаднай. Выдаткі - толькі на аплату працы работнікаў і электраэнергіі. Зараз ідзе мадэрнізацыя вытворчасці, якая дазволіць атрымліваць у некалькі разоў больш экалагічна чыстых грыбоў.

 

Вешанкі культывуюцца ў многіх краінах у прамысловых маштабах. Іх вырошчваюць на саломе, пілаванні ці іншых адходах сельскай гаспадаркі і дрэваапрацоўкі. Такі падыход з невялікімі нюансамі прымяняецца да шампіньёнаў і шыітаке. Шклоўская гаспадарка ўжо заглядаецца і на гэтыя прысмакі. Так што, магчыма, хутка тут з’явіцца зусім новая грыбная вытворчасць.