Фестываль “Святло рампы” восьмы раз сабраў у Магілёве самадзейныя калектывы

5 ноября 2016

Сучасны эпатаж і шэкспіраўскія страсці - на адной сцэне. Фестываль аматарскіх тэатраў “Святло рампы” восьмы раз сабраў у Магілёве самадзейныя калектывы. Майстэрства ацэньвалі па чатырох намінацыях - “Лепшы спектакль”, “Лепшая жаночая і мужчынская ролі”, і “Вернасць нацыянальным традыцыям”. За тры дні было прадэманстравана восем пастановак.

Згодна з рашэннем журы, тры з шасці ўзнагарод фестывалю застаюцца ў Магілёве. А вось Гран-пры за пастаноўку “Трыбунала” паводле твора Андрэя Макаёнка забралі ў Мінск акцёры народнага тэатра “Рэха”. Прыз глядацкіх сімпатый прысуджаны Кіеўскаму тэатру “Данка”.