Елак хопіць усім

23 декабря 2017

Лясгасы Гомельскай вобласці да навагодніх свят нарыхтавалі больш за 14 тысяч жывых дрэў. Гэта на 3 тысячы больш, чым летась. Колькасць і асартымент вырашылі зрабіць з улікам патрэб пакупнікоў. Таму на ёлачных кірмашах можна будзе набыць як елку, так і сасну, а яшчэ дрэвы ў кадушцы і нават навагоднія букеты. Што тычыцца цэн на галоўны атрыбут свята, то яны вар'іруюцца ад 7 да 22 рублёў. Непасрэдна ў лясгасах дрэвы будуць каштаваць яшчэ танней. А вось секчы елкі самавольна леснікі не рэкамендуюць. Сума штрафу вышэйшая за кошт дрэў на рынку прыкладна ў 100 разоў.

Елачныя кірмашы пачалі сваю работу ў рэгіёне з сённяшняга дня. Для навагодніх дрэў на Гомельшчыне выдзелілі 125 стацыянарных гандлёвых пляцовак.