Адзіны ў Беларусі кукурузны лабірынт распачаў другі сезон

4 августа 2018

Забаўны квест сёлета змяніўся - павялічыліся памеры і малюнак лабірынта, наведвальнікам прапануюць разнастайныя ўзроўні складанасці і цікавыя інтэрактыўныя заданні на веданне казак і міфаў.

Агульная працягласць дарожак - 3,5 кіламетра. Час для праходжання квеста не абмежаваны. Таксама ў парку забаў "Кукуполіс" можна пагуляць у настольныя гульні, пакаштаваць экапрадукты або пакарміць жывёл у кантактным заапарку.

Парк забаў будзе працаваць да верасня. Летась яго наведвалі звыш за 10 тысяч чалавек і не толькі з Беларусі - госці з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы.

Канікулы неабходна праводзіць актыўна. Летась сям'я Корсакавых да "Кукуполіса" не даехала, сёлета ў кампаніі гасцей з Вашынгтона ўсё ж вырашылі пратэсціраваць лабірынт і праверыць сваю інтуіцыю. Літаральна дзве хвіліны і дружная кампанія разышлася па заблытаных зялёных сцежках.

Менавіта Амерыка - радзіма кукурузных лабірынтаў. Гэта ўлюбёная восеньская традыцыя мясцовых фермераў. У мінулым годзе, насуперак скептыкам, Аляксандр Пажаранка ўвасобіў гэту заакіянскую мару тут, у Дзяржынскім раёне. Як толькі парасткі дасягнулі неабходнай вышыні, парк забаў ізноў адчыніў дзверы для наведвальнікаў.

Змяніўся і малюнак лабірынта. Летась госці "Кукуполіса" блукалі сярод гарадоў Беларусі, сёлета з вышыні птушынага палёту - вежы казачнага замка.

Пасля праходжання лабірынта гасцям парку прапануюць паўдзельнічаць у іншых забавах: пакаштаваць экапрадукты, пагуляць у настольныя гульні або пазнаёміцца з жыхарамі "Кукуполіса".



Зараз чытаюць