Старажытны Полацк далучыўся да акцыі "У гонар агульнай Перамогі"

14 сентября 2019

Моладзь, ветэраны і прадстаўнікі мясцовай улады ажыццявілі забор зямлі з усіх пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны ў рэгіёне і змясцілі ў спецыяльныя капсулы. Вясной частку зямлі даставяць на мемарыял "Прарыў" ва Ушацкім раёне. Пасля адправяць у Мінск. 9 Мая капсулы з усіх рэгіёнаў Беларусі закладуць у крыпце храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску. Расказвае Марына Раманоўская. 

Пахаванне часоў Вялікай Айчыннай у гарадскім пасёлку Ветрына. У брацкай магіле спачываюць больш за сто абаронцаў. Большасць загінулі ў баях за вызваленне населенага пункта. Мясцовы краязнаўца Віктар Карасёў рэгіён вывучае шмат гадоў. Гісторыю Ветрына распавядае ў сваіх кнігах. На старонках і перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Колькі чалавек пахаваны ў гэтай брацкай магіле, вызначыць складана нават спецыялістам. Лік на сотні. Гераічнае мінулае Полацка ажывае ў гістарычнай рэканструкцыі. У аснове праекта “Стужка памяці” даследчая работа. Аўтары - школьнікі і настаўнікі.  

На момант вызвалення старажытны Полацк быў зруйнаваны і  бязлюдны. На тэрыторыі раёна 109 пахаванняў, дзе спачываюць байцы Чырвонай арміі, партызаны, мірныя жыхары. У бронзе адлюстраваны подзвіг дваццаці трох гвардзейцаў. За дзень да вызвалення Полацка пад агнём ворага яны адстаялі адзіны ўцалелы мост цераз Заходнюю Дзвіну і ўтрымлівалі яго да прыходу асноўных сіл.

Зямлю з брацкіх магіл (а іх у раёне 109) сабралі ў сімвалічныя капсулы. Маштабная акцыя аб’яднала ўсе рэгіёны Беларусі. У паўночным рэгіёне краіны больш за 1 400 пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Зямлю з месцаў памяці збяруць у спецыяльныя капсулы. Іх, а таксама спісы з імёнамі загінуўшых, 9 Мая змесцяць у нішы храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску.

На плошчы Свабоды ў Полацку капсулы ўрачыста перадалі музею баявой славы горада. Яны стануць часткай экспазіцыі. Падчас акцыі ўсе мемарыялы паўночнага рэгіёна прывялі ў парадак. А на гранітных плітах стала больш імён загінуўшых воінаў.