Дні Мінска ў Санкт-Пецярбургу

14 ноября 2015

На гэтым тыдні культурная сталіца Расіі жыла з беларускім каларытам. Упершыню у Санкт-Пецярбургу прайшлі Дні Мінска. Разглядаліся пытанні аховы здароўя, адукацыі, занятасці і сацыяльнай абароны, а таксама моладзевай палітыкі, горадабудаўніцтва і рэнавацыі. Паўсотні сталічных прадпрыемстваў прапанавалі сваю прадукцыю падчас выставы-кірмашу. Адзначым, сёння Санкт-Пецярбург займае чацвёртае месца ў агульным аб’ёме мінскага экспарту. Тавараабарот паміж двумя гарадамі летась склаў 650 мільёнаў долараў. Па словах кіраўніцтва гарадоў, у перспектыве гэтыя лічбы павінны як мінімум павялічыцца удвая.

У наступным годзе Дні Санкт-Пецярбурга пройдуць у Мінску. Акрамя гэтага, у перспектыве ў культурнай сталіцы Расіі плануюць пабудаваць мінскі квартал. Часцінка горада на Няве з’явіцца і ў беларускай сталіцы таксама ў выглядзе жылога квартала.