Дайджэст падзей

24 сентября 2016

Пакінуць аўто дома і бясплатна даехаць да работы, напрыклад, на аўтобусе! Сусветны дзень без аўтамабіля штогод падтрымліваюць тысячы гарадоў па ўсім свеце, у тым ліку і Мінск. У якасці альтэрнатывы асабістаму транспарту аўтамабілістам сталіцы на дзень прапанавалі стаць пешаходамі, веласіпедыстамі або пасажырамі. Дарэчы, апошнія маглі бясплатна скарыстацца паслугамі грамадскага транспарту. Завяршылася экалагічная акцыя агульнагарадскім велапрабегам па цэнтральных вуліцах Мінска.

Саламяны Мірскі замак, драмтэатр з лямцу, драўляная альтанка і экадом – сучаснае і будучае дойлідства прапанаванае на выставе рэспубліканскага дзіцячага конкурсу «Арх-навацыя». Выстава аб'яднала больш за тры сотні творчых кампазіцый. Разнастайныя архітэктурныя стылі прапанаваныя ў чатырох намінацыях – "Жывапіс", "Графіка", "Мастацкі фотаздымак" і "Макеціраванне". Конкурс ладзіцца пяты год запар, сёлета ўпершыню прадстаўлены накірунак - «экалагічная архітэктура».

Удзел у «Арх-навацыі» прынялі больш за тысячу школьнікаў і студэнтаў з усёй Беларусі. Кожны дзіцячы праект адраджае рэгіянальныя асаблівасці архітэктуры. Наведаць экспазіцыю ў Нацыянальным мастацкім цэнтры можна да 10 кастрычніка.

Музей Марка Шагала ў Віцебску адзначае 25-гадовы юбілей. Дом, дзе прайшло дзяцінства майстра на беразе Заходняй Дзвіны, у пачатку 20 стагоддзя пабудаваў яго бацька. Сёння мемарыяльны музей на Пакроўскай з асабістымі рэчамі жывапісца наведваюць больш за 20 тысяч турыстаў за год. А ў фондах арт-цэнтра Марка Шагала захоўваюцца ксілаграфіі, афорты і акватынты, самыя раннія творы і апошняя графіка «чараўніка васільковага горада». Усяго больш за 300 работ. Славіцца галерэя не толькі велізарнай калекцыяй шэдэўраў, а і навукова-даследчай працай. Тут ладзяцца пленэры і Шагалаўскія чытанні з удзелам літаратараў, мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў. Свой 25-гадовы юбілей музей Шагала ў Віцебску адзначае тэатральнай пастаноўкай пра жыццё мастака, які перавярнуў свет мастацтва. 



Зараз чытаюць