Дайджэст культурных падзей

8 апреля 2017

Сумесны праект па даследаванні духоўнай спадчыны Беларусі... Арыгіналы дакументаў аднаго з самых старажытных манастыроў - слуцкага Свята-Траецкага - прадстаўленыя ў Нацыянальным гістарычным музеі. Дзякуючы супрацоўніцтву музея з Нацыянальным гістарычным архівам ўдалося апрацаваць і алічбаваць больш за тысячу рарытэтных дакументаў, па якіх можна прасачыць жыццё нашай краіны аж да пачатку 20-га стагоддзя. Самыя каштоўныя з іх прадстаўлены на экспазіцыі разам са старадрукаванымі кнігамі, абразамі і фотаматэрыяламі.

На сцэне Купалаўскага тэатра прэм'ера - п'еса "Войцак" нямецкага драматурга Бюхнера. Сюжэт узяты са старонак газет, дзе ў 1836 годзе шырока абмяркоўвалі гісторыю простага салдата Іагана Хрысціяна Войцака, які быў публічна пакараны ў Лейпцыгу за забойства на глебе рэўнасці. Няскончаная нямецкая трагедыя на камернай сцэне паўстала ў яркіх акцэнтах. Ружовы чэрап, фуражкі ў стразах, футравыя накідкі. Суправаджаць сталічнага «Войцака» будзе выключна жывое гучанне і шмат танцавальных замалёвак.

Гран-пры VII Міжнароднага фестывалю сучаснага танца “Зрабі крок наперад” удастоены калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Вынікі прэстыжнага танцавальнага спаборніцтва падвялі ў Віцебску. Сёлета фестываль сабраў на адной пляцоўцы танцораў-аматараў з Беларусі, Расіі і Украіны. Усе яны - студэнты самых розных вышэйшых навучальных устаноў - будучыя медыкі, эканамісты, інжынеры. Акрамя танцавальных батлаў, удзельнікам запомняцца разнастайныя творчыя сустрэчы, а таксама ўрокі майстэрства ад прафесіянальных танцораў. 



Зараз чытаюць