Будучыя стаматолагі з Беларусі, Нарвегіі, Малдовы і Арменіі змогуць вучыцца па адзіных праграмах

5 октября 2019

Пра гэта сёння гаварылі ў медуніверсітэце падчас міжнароднай канферэнцыі. Новыя навучальныя планы з'явяцца ва ўсіх універсітэтах, якія ўдзельнічаюць у міжнародным праекце. Наладжаны і абмен вопытам паміж ВНУ. Беларускія студэнты і выкладчыкі паспяхова прайшлі стажыроўку у нарвежскім універсітэце. А наша краіна прыняла замежных спецыялістаў.

Зараз спецыялісты працуюць над новай электроннай платформай для навучання студэнтаў-стаматолагаў.