Брэсцкая абласная бальніца стане клінічнай

12 октября 2019

У ёй будуць не толькі лячыць пацыентаў, але і вучыць медыкаў. Ва ўстанове арганізуюць курсы павышэння кваліфікацыі хірургаў. На новы ўзровень выйшаў і камфорт пацыентаў. Адкрылася абноўленае нейрахірургічнае аддзяленне, палат стала больш. Зараз у кожнай пяць ложкаў замест шасці. Ёсць і палаты люкс. За год праз нейрахірургічнае аддзяленне праходзіць да тысячы пацыентаў. У асноўным гэта людзі з чэрапна-мазгавымі траўмамі. Цяпер рамонт пачнецца ў таракальным аддзяленні, дзе лечаць захворванні лёгкіх.



Зараз чытаюць