Брэнд "беларуская кухня" распрацуюць не толькі для выкарыстання ў нашай краіне, але і для рэкламы за мяжой. Еўрапейскі вопыт развіцця і перспектывы гастранамічнага турызму ў Беларусі абмеркавалі сёння прадстаўнікі турыстычнай індустрыі розных рэгіёнаў краіны.
Сёння паспяхова дзейнічае праект "Краіна Гасцінія". Гэта кулінарная анлайн-карта, якая адлюстроўвае гастранамічныя адметнасці розных куткоў Беларусі.
Дарэчы, з пачатку года толькі па бязвізавым рэжыме нашу краіну наведалі 170 тысяч турыстаў. Прыкладна трэць ад свайго бюджэту госці выдаткоўваюць на знаёмства з мясцовай кухняй.