Вялікі дзень фізічнай культуры прайшоў у Магілёве

24 сентября 2016

На некалькі гадзін узбярэжжа ракі Дубровенкі пераўтварылася ў сапраўдную спартыўную залу пад адкрытым небам. Пляцоўкі па міні-футболе і валейболе, велагонкі, дартс, айкідо і экзатычнае вавінам вьет ва даа, спартыўнае арыентаванне, шахматы. Дзеці таксама маглі паспрабаваць свае сілы, бо спартыўная праграма разлічана на любы ўзрост. Разам з інструктарамі лепшых спартыўных школ і фітнес-клубаў Магілёва на галоўную сцэну выйшлі аматары спорту. На спартыўнае свята завіталі і знакамітыя спартсмены Магілёўшчыны. У прыватнасці, Мікіта Цмыг – самы хуткі плывец у Беларусі і ўдзельнік Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Вялікі дзень фізічнай культуры стаў яркай і доўгачаканай падзеяй. Сотні гасцей і не меншая колькасць удзельнікаў. Адны дэманстравалі сваё спартыўнае майстэрства, іншыя былі ў пошуках: бацькі і дзеці, што прыйшлі на свята, маглі запісацца ў спартыўную секцыю, якая зацікавіла. 



Зараз чытаюць