Больш за тысячу ўдзельнікаў з 18 краін

1 июля 2017

Міжнародны фестываль духоўнай музыкі “Магутны Божа” ў Магілёве стаў сёлета самым маштабным за сваю гісторыю. Калектывы з Беларусі, Расіі, упершыню - з Сербіі. Напрыканцы тыдня вырашылася галоўная інтрыга - Гран-пры ўручаны дзіцячаму калектыву з Санкт-Пецярбурга. Адразу дзве ўзнагароды атрымаў хор з Літвы. Магілёўскі фестываль мае шанс прэтэндаваць на званне аднаго з самых лепшых конкурсаў у Еўропе.

На фестываль з’ехаліся і 14 званароў з Мінска, Навагрудка, Полацка і Брэста - атрымалася сапраўднае свята звона. Дарэчы, з 30 прадстаўленых званоў, адлітых у Беларусі і Расіі, два з’яўляюцца сапраўднымі рарытэтамі. Экспанаты 18 стагоддзя прапанаваў паслухаць Музей старажытна-беларускай культуры.