Беларусы памятаюць імёны землякоў, якія трымалі гагарынскі курс

16 апреля 2016

12 красавіка 55 гадоў таму Юрый Гагарын сказаў: “Паехалі!”, і на караблі “Усход” адкрыў эру палётаў чалавека ў космас. Беларусы ведаюць імёны сваіх землякоў, якія трымалі гагарынскі курс. Сярод іх - наш зямляк Пётр Клімук. На радзіму касманаўта завітала Алеся Зелянко.

Цікавасць да касмічных глыбінь і лёсу іх першапраходцаў не знікла і сёння. Бо, як сказаў амерыканскі астрафізік і пісьменнік-фантаст Карл Саган: "Мы - гэта спосаб, пры дапамозе якога космас пазнае сябе". І хаця маладых паслядоўнікаў Пятра Клімука на Брэстчыне пакуль што не выхавалі, астраномію тутэйшыя хлопцы і дзяўчаты любяць.

Рост Славы Давідзюка - 160 см - бадай, ідэальны для заваёўніка космасу. У часы, калі стартаваў Гагарын, яго рост 165 см быў парогавым. Зразумела, сёння змяніліся лічбы, і нават адрэдагаваныя асобныя факты. Плутон, напрыклад, ужо не планета. І калі гартаць кнігу па астраноміі, можна знайсці шмат цікавага.

Сёння Слава марыць не пра касмічныя прасторы, а пра віцебскую Ветэрынарную акадэмію. Але тое, як дасягнуць сваёй мары, паказаў і яго пакаленню Пётр Клімук.

Рух у космас развівае навуку. Развіццё навукі спрыяе паглыбленню ў касмічныя прасторы. Гэта аб’ектыўны працэс. Калі ў Беларусі быў арганізаваны алімпіядны рух, юных аматараў астраноміі і астрафізікі павёў наперад Станіслаў Секяржыцкі.

Сорак чалавек за ўвесь час. Паслядоўна: Тайланд, Інданэзія, Іран, Кітай, Польшча, Бразілія (адкуль, дарэчы, прывезлі залаты медаль) і гэтак далей. Наперадзе - 10-я, юбілейная, міжнародная алімпіяда ў Індыі. Але сёння дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі ўспамінае мінулае.

Пётр Клімук вярнуўся героем. Сёння менавіта ён - прыклад для малодшага пакалення. А ў музеі славутага земляка ніколі не бывае пуста.