Беларускай эканоміцы трэба ісці па шляху развіцця біятэхналогій

22 октября 2016

Такую думку выказаў Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч падчас адкрыцця ў Бешанковічах навукова-даследчага цэнтра фармацэўтычнага прадпрыемства па вытворчасці прэпаратаў для лячэння анкалагічных і іншых захворванняў. Сама вытворчасць пачне работу ў наступным годзе. Інвестыцыйны праект рэалізуецца пры падтрымцы кампаній-партнёраў Беларусі, Індыі, Польшчы, Славакіі і Літвы.

Таксама Міхаіл Мясніковіч азнаёміўся з ходам мадэрнізацыі Віцебскага мехкамбіната. Плануецца, што абноўлены комплекс запусцяць у наступным годзе.