Беларуская чыгунка адкрыла пасажырскія перавозкі бізнес-класа ў напрамку Гомель - Мінск

6 августа 2016

Час электрацягніка “ІнтэрСіці” ў дарозе – 3 гадзіны. У сталіцу ён едзе без прыпынкаў. Падчас вяртання ў Гомель спыніцца на некалькі хвілін у Бабруйску і Жлобіне. Цягнік выраблены на беларуска-швейцарскім прадпрыемстве “Штадлер-Мінск”.

Ва ўсіх вагонах электрацягніка Гомель - Мінск - бясплатны доступ у Інтэрнэт і магчымасць зарадкі мабільных тэлефонаў. Цягнік адпавядае ўсім сучасным патрабаванням да ўзроўню камфорту, у тым ліку для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Адкрыццё новага маршруту стала магчымым пасля электрыфікацыі ўчастка Гомель – Жлобін - Асіповічы.