Жніво беларускія аграрыі завяршаюць з рэкорднай лічбай

15 августа 2014

Масавае жніво беларускія аграрыі завяршаюць з рэкорднай лічбай - дзевяць мільёнаў тон збожжа. Лідар сёлетняй кампаніі - Мінская вобласць, на яе рахунку 2 128 000 тон. На другім месцы - аграрыі гродзенскага рэгіёну, 1 658 000 тон, на трэцім месцы - Брэсцкая вобласць, 1 441 000 тон. Зладзіліся з уборкай збожжа ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Ураджайнасць высокая і складае амаль 40 цэнтнераў з гектара.