Жніво ў Беларусі выйшла на фінішную прамую

16 августа 2016

6 мільёнаў 330 тысяч тон збожжа і 4 вобласці-мільянеры. Масавую ўборачную ўжо завяршылі Брэсцкая і Гомельская вобласці.

Першым 5-тысячнікам у краіне стаў экіпаж камбайнераў Віктара Якуціна і Кірыла Волкава з гаспадаркі "Александрыйскае" Шклоўскага раёна. Лідараў уборачнай мясцовыя ўлады сёння ўшаноўвалі прама ў полі.

Шклоўскі раён першым у Магілёўскай вобласці намалаціў 100 тысяч тон збожжавых. Раён у лідарах і па сярэдняй ураджайнасці - вышэй за 50 цэнтнераў з гектара.