Рэалізацыю бюджэту Саюзнай дзяржавы абмеркавалі Камітэт дзяржкантролю Беларусі і Падліковая палата Расіі

20 октября 2016

Рэалізацыю бюджэту Саюзнай дзяржавы за мінулы год абмеркавалі Камітэт дзяржкантролю Беларусі і Падліковая палата Расіі.

Пасяджэнне прайшло сёння ў фармаце відэаканферэнцыі. Як стала вядома, у 2015 не асвоены амаль 255 млн расійскіх рублёў. Заклапочанасць выклікаюць і значныя назапашванні за папярэднія гады - рэшта сродкаў ужо дасягнула 2 млрд.

Леанід Анфімаў, Старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі:

"Склалася парадаксальная сітуацыя, калі ў эканоміках абедзвюх дзяржаў адчуваецца пэўны недахоп сродкаў, а ў Саюзным бюджэце наадварот мае месца, калі можна так яго назваць, прафіцыт. Хоць ёсць цікавыя тэмы і праграмы, якія маглі б быць прафінансаваны з бюджэту Саюзнай дзяржавы. Проста я лічу, нашым міністэрствам, арганізацыям, суб'ектам гаспадарання трэба заняць больш актыўную пазіцыю ў пошуку грошай на вырашэнне праблем, якія ўяўляюць узаемную цікавасць як для расійскага, так і для беларускага боку".

Адзначана, што першачарговай задачай у складаных эканамічных умовах застаецца эфектыўнае выкарыстання кожнага бюджэтнага рубля Саюзнай дзяржавы.