Задача ад Прэзідэнта Беларусі - аператыўна і без страт убраць увесь ураджай. Як ідзе праца на месцах?

22 июля 2023

Аператыўна і без страт убраць увесь ураджай і зрабіць запасы на будучыню - задачу напярэдадні паставіў Прэзідэнт на вялікай селектарнай нарадзе. Без працоўнай дысцыпліны і спраўнай тэхнікі добрых вынікаў уборачная прынесці не зможа. Рыхтавацца да бітвы за ўраджай пачалі загадзя, яшчэ з восені. Усе патрэбныя рашэнні былі прынятыя і па закупцы ўгнаенняў, гаруча-змазачных матэрыялаў, і па рамонце тэхнікі, але тонкія месцы ўсё яшчэ засталіся. На нарадзе прайшліся па кожным.

Важна не прапусціць час, сумленна паглядзець на сітуацыю і распачаць неабходныя дзеянні. Прэзідэнт паабяцаў, што там, дзе гэта трэба, дзяржава падставіць плячо. Але ва ўсім павінна быць аддача. Падрабязнасці ў Веранікі Буты (відэа).