Задача на 2022-і: ураджаю павінны сабраць парадку 9-10 мільёнаў тон

8 июля 2022

Сабраць без страт і своечасова. У Беларусі пачынаецца ўборачная кампанія. Зараз той час, калі  харчаванне і стабільны заробак цэняцца больш за золата. На гэтым апошнім часам робіць акцэнт наш Прэзідэнт. Першымі ў гонку за хлеб уступілі паўднёвыя рэгіёны краіны. Страт пазбегнуць дазваляе энерганасычаная тэхніка. Паводле прагнозаў спецыялістаў, масавая ўборка збожжа пачнецца не раней за сярэдзіну месяца. Задача на 2022-і: ураджаю павінны сабраць парадку 9-10 мільёнаў тон. Так што, голад і пустыя паліцы  магазінаў нам відавочна не пагражаюць. У той час як па ўзроўні забяспечанасці харчаваннем не ў адзін шэраг, але побач з афрыканскімі дзяржавамі лёгка могуць устаць яшчэ з дзясятак дзяржаў ужо з цэнтральнага рэгіёна. Палітычныя канфлікты, якія прывялі да рэзкага падаражэння паліва і дэфіцыту ўгнаенняў, зараз адчуюць не прамежкавыя звёны (вытворцы і  прадаўцы), а звычайныя людзі.  

Сітуацыю з харчаваннем вывучыла Кацярына Круталевіч (відэа).