Пытанням бяспекі быў прысвечаны рабочы тыдзень Аляксандра Лукашэнкі

29 мая 2022
Ад ваеннай бяспекі да эканамічнай. Менавіта гэтым важным і цесна звязаным пытанням быў прысвечаны рабочы тыдзень Прэзідэнта. І на перамовах з Пуціным у Сочы, і ў нас, у Мінабароны, і на саміце Еўразійскага эканамічнага саюза ўсё так або інакш круцілася вакол гэтых вельмі важных сёння пасылаў. 

Здаецца, і зараз жывём у складаны час, але далей лягчэй не будзе! Гэта не "страшылкі" для ўразлівых, а аналіз сітуацыі і падаплёкі цяперашніх падзей. Ідзе сур'ёзны перадзел свету. Супрацьстаянне глабальных гульцоў - ЗША і Расіі - узмацняецца. Як было сказана Аляксандрам Лукашэнкам, Беларусь яшчэ сутыкнецца з беспрэцэндэнтным і працяглым эканамічным, палітычным і нават ваенным націскам.

Але што мы ў адказ? Аб гэтым - палітычны аглядальнік Наталля Брэвус.