Візіт дэлегацыі Магаданскай вобласці на чале з губернатарам у Беларусь - аб чым дамовіліся на сустрэчы Аляксандр Лукашэнка і Сяргей Носаў

20 мая 2024

Беларусь істотна актывізуе супрацоўніцтва з самымі аддаленымі рэгіёнамі Расіі. У гэтыя дні ў нашай краіне з візітам знаходзіцца кіраўнік Магаданскай вобласці.

20 мая адбыўся вельмі грунтоўны дыялог на вышэйшым узроўні ў Палацы Незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў партнёрам з дзясятак перспектыўных кірункаў, па якіх можна пашырыць узаемадзеянне. Ад паставак прадукцыі машынабудавання і харчавання да прамысловай кааперацыі і праектавання аб'ектаў. Усё гэта горна-, золатаздабываючаму рэгіёну вельмі нават дарэчы. Ёсць і наш інтарэс. Месца на рынку вызвалілася пасля сыходу замежных кампаній і зараз іх заменяць нашы брэнды. БелАЗ, напрыклад, мае намер адкрыць у рэгіёне мультыбрэндавы цэнтр па продажы, сэрвісным абслугоўванні і рамонце беларускай тэхнікі. Усе падрабязнасці ў рэпартажы Ілоны Красуцкай (відэа).