Экспартная карта Беларусі павялічваецца

6 июля 2020
Калі тры гады назад у галоўных пакупніках нашых прадуктаў харчавання было 63 краіны, то зараз ужо амаль сотня. Аб гэтым у "Галоўным эфіры" заявіў віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін. У планах - павялічыць гэты лік удвая. Зараз актыўна вывучаем рынкі, глядзім, на што будзе ўвосень попыт і што мы можам прапанаваць. Але найважнейшае - гэта не толькі прырост па аб'ёмах, але і новая стратэгія знешніх продажаў, Каб прадпрыемствы вырашалі, што і на які рынак лепш прапанаваць, увесь час трымалі руку на пульсе. 

Асноўныя задачы ўнутры краін - памяншэнне колькасці стратных сельгазарганізацый. Адзін з выхадаў - далучэнне іх да моцнай перапрацоўкі, другі - новыя культуры для вырошчвання з улікам клімату рэгіёна.