У Жыткавіцкім лясгасе рыхтуюцца да запуску пелетнага завода

7 июля 2020
Будаўніцтва завода па вытворчасці паліўных гранул у Жыткавіцкім лясгасе выйшла на фінальную стадыю. Сёння спецыялісты ўжо займаюцца халодным пускам. Чакаецца, што першыя пелеты пачнуць выпускаць у найбліжэйшыя дні. Магутнасць завода каля 1800 тон прадукцыі  за месяц. Увесь тавар экспартаарыентаваны. Новы завод - гэта не толькі валютная выручка для прадпрыемства, яшчэ і новыя рабочыя месцы. Працаўладкаваны 11 чалавек. Акрамя таго, завод дапаможа пазбавіцца ад адходаў лесапілавання, а таксама неліквіднай драўніны.

Адзначым, па даручэнні Кіраўніка дзяржавы ў краіне пабудаваны 6 такіх заводаў. 4 пачалі  выпуск прадукцыі. Колькі пелетныя вытворчасці прынясуць валютнай выручкі краіне і калі прадпрыемствы запрацуюць на поўную магутнасць, разбяромся ў чарговай серыі праекта АТН "На кантролі Прэзідэнта" ў гэтую сераду адразу пасля "Панарамы".