У Віцебску адкрыўся сучасны лагістычны цэнтр

17 декабря 2015

Мільён пар абутку пад адным дахам. У Віцебску адкрыўся першы ў рэгіёне сучасны лагістычны цэнтр. Склад у 10 тысяч квадратных метраў абслугоўвае аўтаматызаваная сістэма. 99 % дзеянняў адбываецца без удзелу чалавека. Новы комплекс, пабудаваны першым беларускім абутковым холдынгам, стаў адзіным складам для пяці кампаній, якія ўваходзяць у аб'яднанне. Адгрузка цэнтралізаваная. А выбраць мадэлі аптавікі могуць па ўзорах у шоу-руме. Ёсць выгада і для пакупніка - цэны ніжэйшыя - якасць лепшая.

Сума інвестыцый у будаўніцтва гандлёва-лагістычнага цэнтра - 8 мільёнаў долараў. Акрамя таго, тут адкрыты магазін новага для Віцебскай вобласці фармату - аўтлет.