Летась беларускія фармацэўтычныя прадпрыемствы выпусцілі каля 200 новых прэпаратаў

27 января 2016

Зараз больш як 50% у доларавым эквіваленце на фармацэўтычным рынку складаюць нашы лекі. Аб гэтым заявіў на выніковай калегіі міністр аховы здароўя нашай краіны Васіль Жарко. Паводле яго слоў, актыўная распрацоўка і вытворчасць айчынных лекаў яшчэ больш скароціць залежнасць ад імпартных. Такім чынам, усяго за кошт выпуску ўласнай прадукцыі сэканомлена парадку 230 млн. долараў. Пры гэтым айчынная фарміндустрыя арыентаваная не толькі на ўнутраны рынак. Сваю прадукцыю агульным коштам практычна ў 90 млн. долараў мы экспартавалі ў 28 краін. Зрэшты, на калегіі абмяркоўваліся пытанні не толькі фармацэўтычнай галіны. Актуальная тэма - магчымасць для прыватных медыцынскіх цэнтраў выдаваць бальнічныя лісты. Новаўвядзенне афіцыйна ўступіць у сілу ўжо з 1 лютага.

На калегіі Міністэрства аховы здароўя гаварылі таксама і аб укараненні новых тэхналогій. У прыватнасці, гаворка ішла аб стварэнні электроннай медыцынскай карты. На ёй будзе захоўвацца ўся інфармацыя аб пацыенце. Праект плануюць запусціць у наступным годзе.