У першым квартале 2024 года Белдзяржхарчпрам нарасціў экспарт прадукцыі больш як на 25 %

14 апреля 2024

Прадпрыемствы Белдзяржхарчпрама працягваюць стратэгію па выхадзе на новыя рынкі, якая стартавала ў 2023 годзе. Тады ўдалося замацавацца ў Афрыцы і пачаць пастаўкі ў Самалі, Буркіна-Фасо, Гану і Экватарыяльную Гвінею.

У 2024 годзе ў першым квартале атрымалася нарасціць экспарт прадукцыі больш як на 25 %. Расце прысутнасць Беларусі і ў Кітаі. Але ключавой задачай застаецца насычэнне ўнутранага рынку. Вытворцы робяць вялікія крокі ў прасоўванні сваёй прадукцыі.

Для прасоўвання прадукцыі Белдзяржхарчпрам запусціў праект "Зробiм разам". На працягу двух месяцаў лідары меркаванняў у сацыяльных сетках будуць дзяліцца з падпісантамі сакрэтамі вытворчасці любімых ласункаў.