У вобласці завяршаецца мадэрнізацыя малочнатаварных комплексаў

2 июня 2015

За апошнія тры гады ў цэнтральным рэгіёне пабудавана 55 новых сучасных вытворчасцяў. Дзякуючы высокатэхналагічнаму абсталяванню і ўзроўню падрыхтоўкі кадраў за месяц на фермах атрымліваюць каля 400 тон малака. Тэмпы вытворчасці гаспадарак Мінскай вобласці сёлета складаюць 105% у параўнанні з мінулым годам.

Малако тут атрымліваюць экстра-класа, большая частка яго ідзе на продаж, а астатняе выкарыстоўваецца ва ўласнай перапрацоўцы. Некаторыя гаспадаркі вобласці сёння вырабляюць сыры ці, напрыклад, тварог пад сваім брэндам.