У Нацыянальным аэрапорце пачнецца будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы

3 февраля 2016

Будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пачнецца ўжо ў кастрычніку. Пра гэта сёння ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму каналу паведамілі ў дэпартаменце па авіяцыі. Новая ўзлётная - адзін з праектаў дзяржаўнай інвестпраграмы на гэты год, зацверджанай у канцы студзеня Прэзідэнтам краіны.

У ёй на фінансаванне 99 аб'ектаў мяркуецца накіраваць 4,5 трыльёна рублёў. У прыватнасці, другая ўзлётна-пасадачная паласа ў галоўнай паветранай гавані Беларусі будзе на 60 см даўжэйшая за папярэдніцу - 3 700 метраў. А вось шырыня застанецца нязменная - 60 метраў. Удвая павялічыцца і вышыня бетонавага пакрыцця, што дазволіць прымаць у Беларусі самы вялікі ў свеце пасажырскі самалёт Airbus A380.

Завершаць будаўніцтва другой узлётнай у канцы 2018 года. Праект ацанілі на 320 мільёнаў долараў. Стабільна развіваецца і нацыянальны авіяперавозчык. Летась пасажырапаток вырас на 7%. Авіякампанія "Белавія" перавезла амаль тры мільёны чалавек. У найбліжэйшых планах - далейшае абнаўленне авіяпарка. Кампанія набудзе тры "Боінгі".