У Маскве адкрыўся IV Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі

29 июня 2017

Ён праходзіць у адным з найбуйнейшых павільёнаў - "Экспацэнтры". Сёлета асноўная тэма выставы - інтэграцыя ў сферы IT. Удзельнічаюць больш за 250 беларускіх распрацовак ад 84-х кампаній. Адкрылі выставу кіраўнік Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч і старшыня Савета Федэральнага Сходу Валянціна Мацвіенка.

Ганаровым гасцям выставы прадэманстравалі новы беларускі электробус. Ён зараджаецца за 3-5 хвілін і не забруджвае навакольнае асяроддзе. Таксама паказалі распрацоўкі маладых навукоўцаў, трэнажор для падрыхтоўкі вадзіцеляў сельгастэхнікі і шлем дапоўненай рэальнасці - ён выкарыстоўваецца ад медыцыны да ваеннай тэхнікі. Форум рэгіёнаў - гэта пляцоўка для дыялогу топ-менеджараў, губернатараў і бізнесменаў дзвюх краін.