У Магілёўскай вобласці шклоўскія аграрыі прымаюць віншаванні

21 августа 2018

Раён стаў першым статысячнікам па намалоце збожжа, утрымліваючы планку лідара ўжо не першы год. Ад прафсаюза, адміністрацыі раёна і вобласці кіраўнікам гаспадарак, лепшым камбайнерам і вадзіцелям сёння прама ў полі ўручылі дыпломы і караваі. Для многіх працаўнікоў уборачная ўжо завершана.

На раніцу ў Магілёўскай вобласці ўбрана звыш 91 % плошчаў збожжавых. Агульны намалот перавысіў 728 тысяч тон.