У Мінскай вобласці завершана ўборка бульбы

19 октября 2015

Усяго нарыхтавана амаль паўмільёна тон другога хлеба. Сярод сёлетняга ўраджаю нямала і новых сартоў айчыннай селекцыі. Распрацоўкі беларускія вучоныя прадэманстравалі ў аграгарадку Самахвалавічы на фестывалі-кірмашы «Беларуская восень. Бульба. Плады. Агародніна». Акрамя гандлю і дэгустацыі, удзельнікі маглі пазнаёміцца з асаблівасцямі і перавагамі кожнага сорту.

Вадзім Маханько, намеснік гендырэктара НПЦ па бульбаводстве і плодаагародніцтве НАН Беларусі: "Хачу адзначыць новы сорт "нара". У яго выдатныя смакавыя якасці і ён падыходзіць для падрыхтоўкі сухога бульбянога пюрэ. Мы часта гаворым пра перапрацоўку, сорт "журавінка" добры для падрыхтоўкі натуральных чыпсаў. Плюс яшчэ сорт "брыз" - адзін з лепшых па смакавых якасцях"

Усяго ж у рэестры 45 сартоў бульбы. Яны займаюць 75% пасадак гэтай культуры ў Беларусі.