У Мінскай вобласці - першыя экіпажы-двухтысячнікі

1 августа 2018

На жніве ў Мінскай вобласці чарговы рэкорд - першыя экіпажы-двухтысячнікі, іх адразу тры! Віншаванні прымаюць камбайнеры агракамбіната "Сноў". Нясвіжскі раён сёлета - лідар уборачнай у цэнтральным рэгіёне.

"Сноў" да канца тыдня, калі дазволіць надвор'е, плануе ўборку збожжа завяршыць. У сярэднім за дзень убіраюць да 10%. Цяпер апрацавана амаль 80% палёў з пшаніцай, ячменем і трыцікале. Але з завяршэннем жніва аграрыяў чакае падрыхтоўка палёў да сяўбы азімых.

Нягледзячы на працяглую засуху і адсутнасць дажджоў на працягу амаль двух месяцаў, сёлета аграрыі Нясвіжскага раёна разлічваюць на добры ўраджай кукурузы. Пакуль яна яшчэ набірае зялёную масу.