У Мінску сёння адкрыўся Казахстанска-беларускі бізнес-форум

25 июня 2013

У рамках візіту прадстаўнікоў дзелавых колаў Казахстана запланаваныя кантактна-кааперацыйная біржа і сустрэчы бізнесменаў дзвюх краін.


Сярод перспектыўных кірункаў супрацоўніцтва і стварэнне сумесных прадпрыемстваў. Нядаўна кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін падпісалі дамову аб сумеснай вытворчасці сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікі і транспартных сродкаў. Усяго ж сёння на тэрыторыі Беларусі і Казахстана працуе 13 сумесных прадпрыемстваў. На казахстанскім рынку актыўна працуюць сэрвісныя цэнтры такіх вядомых прамысловых гігантаў, як МТЗ, БелАЗ, МАЗ і Атлант.