У Мінску праходзіць інавацыйны форум Навука і бізнес

25 ноября 2014
Фарміраванне нацыянальнай сістэмы венчурнага фінансавання. Пра гэта сёння гаварылі ў Мінску на інавацыйным форуме Навука і бізнес. Вопытам з беларусамі дзяліліся спецыялісты з Расіі. Прадстаўнікі буйной венчурнай кампаніі спецыяльна прыехалі на форум, каб ацаніць распрацоўкі нашых навукоўцаў і адзначыць лепшыя старт-апы для магчымага інвесціравання. Паралельна на адной пляцоўцы з форумам адкрылася і канферэнцыя Навуковыя імкненні. Свае праекты на ёй прэзентуюць навукоўцы з пяці краін: Беларусі, Расіі, Казахстана, Украіны і Малдовы. Прычым сярод удзельнікаў ёсць і школьнікі.

Уладзімір Давідовіч, дырэктар Мінскага гарадскога тэхнапарка: Наколькі я ведаю, паказана больш за 60 праектаў. І гэта не абавязкова IT. Больш за тое, можа, зараз цікавая галіна, якая звязаная з жалезам. Што датычыцца нашага тэхнапарка, у нас у саміх вырастаюць старт-апы. Гэтая розныя рэабілітацыйныя абсталяванні, гіпабаракамеры для трэніроўкі спартсменаў.

Форум Навука і бізнес і канферэнцыя Навуковыя імкненні будуць праходзіць у Мінску цэлы тыдзень ужо пяты раз. Але ўпершыню сёлета арганізатары падрыхтавалі прыемны бонус - так званы адукацыйны модуль. Вопытныя бізнесмены распавядуць пачынаючым навукоўцам, як прасоўваць сваю ідэю ад стварэння бізнес-плана да пошуку надзейных партнёраў.