У Мінск паступіў праект дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза

15 мая 2014

Сёння ў Мінск паступіў праект дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. Дакумент зараз павінен прайсці працэдуры ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення. Спачатку яго разгледзяць рэспубліканскія галіновыя органы кіравання, 20 мая вынесуць на пасяджэнне Савета Міністраў.


Напярэдадні ў Маскве эксперты дапрацавалі палажэнні, якія на сустрэчы ў Мінску ўзгаднілі прэзідэнты Беларусі, Расіі і Казахстана. Такім чынам, праца над дагаворам поўнасцю завершаная. Па рашэнні лідараў мытнай тройкі некаторыя эканамічныя пытанні перавялі ў фармат двухбаковага абмеркавання (паміж Беларуссю і Расіяй).


Праект дагавора перакладуць і на беларускую мову. Чакаецца, што новую форму інтэграцыі прэзідэнты Беларусі, Расіі і Казахстана запусцяць 29 мая ў Астане. А сам Еўразійскі саюз запрацуе з 1 студзеня 2015 года.