У Карэлічах ужо ў канцы сакавіка запусцяць новы завод па перапрацоўцы льна

20 февраля 2014

Зараз тут беларускія інжынеры разам з калегамі з Францыі заканчваюць устаноўку новага абсталявання. Паводле слоў дырэктара прадпрыемства, пасля мадэрнізацыі магутнасці павялічацца ў тры разы. А разам з імі вырастуць і пастаўкі, як на ўнутраны, так і на знешні рынкі.


Падрабязнасці - у Дзмітрыя Смірнова. Гэты цэх ужо, практычна, музей лёгкай прамысловасці. А абсталяванне, на якім яшчэ, праўда, працягваюць перапрацоўваць лён, няйначай, як экспанатамі эпохі, якая даўно прайшла, не назавеш. Станкі тут - 70-х гадоў мінулага стагоддзя. У 2012-м рэнтабельнасць вытворчасці заставалася станоўчай.


Аднак адзін толькі энтузіязм без сучасных тэхналогій - не лепшая стратэгія для бізнесу.


На мадэрнізацыі ў ільнаперапрацоўчай галіне неаднаразова акцэнтаваў увагу прамыслоўцаў Кіраўнік дзяржавы. Гаварылі аб гэтым і на ўручэнні ўзнагарод навуковай эліце краіны. Тады ж было адзначана, што асноўныя задачы развіцця галіны - ва ўдасканаленні тэхналогіі перапрацоўкі льна і рэсурсазберажэнні.


Новае абсталяванне - галоўнае сведчанне цяперашняй мадэрнізацыі на Карэліцкім льнозаводзе. Пасля запуску цэха магутнасці вытворчасці вырастуць амаль у тры разы, што абяцае прадпрыемству сур'ёзныя фінансавыя перспектывы.


Перспектывы, у першую чаргу, датычацца павелічэння магутнасці перапрацоўкі льну.


У той жа час, калі дзяржзаказ - гэта значыць унутраны рынак - мае сур'ёзны падмурак, то экспарт сыравіны з льна застаецца на ўзроўні толькі 6% ад усёй вытворчасці. Здзіўленне выклікае яшчэ і той факт, што продажам за мяжу займаецца мясцовая біржа-пасрэднік у Дзятлаўскім раёне.


Апошнім этапам у мадэрнізацыі ў Карэлічах стане ўстаноўка і наладка абсталявання - сумесная работа беларускай і французскай каманд.


Першы новы лён на сучаснай вытворчасці з'явіцца тут у канцы сакавіка. Выйсці ж на праектную магутнасць прадпрыемства плануе ў ліпені. Але ўжо сёння эксперты сцвярджаюць, што больш чым 100 мільярдаў рублёў інвеставаныя не проста ў падтрыманне галіны, а ў прыбытак.