У Клецку сталі выпускаць крэм-суп на прадпрыемстве па перапрацоўцы плодагародніннай прадукцыі

11 декабря 2023

У Клецку на прадпрыемстве па перапрацоўцы плодагародніннай прадукцыі сталі выпускаць крэм-суп на аснове таматаў, буракоў і гарбузоў. Да навінкі прыглядаюцца пакупнікі з Беларусі і замежжа.

А сярод актуальных бестселераў клецкіх прамыслоўцаў - вараныя буракі, морква і бульба ў вакуумнай упакоўцыі. Гатовы варыянт для салаты або гарніраў - з сыравіны ад беларускіх фермераў. Акрамя таго, прадпрыемства выходзіць на азіяцкі рынак з дзіцячым харчаваннем з ягад, гародніны і садавіны.

У планах прадпрыемства з Клецка - пашырыць асартымент для дзяцей. Гэта прадукцыя з папулярнага сёння расліннага малака на аснове розных відаў арэхаў, насення і траў.