У Гомельскай вобласці з'явіўся першы экіпаж тысячнікаў

25 июля 2018

У Гомельскай вобласці ўжо з'явіўся першы экіпаж тысячнікаў. У лідары па намалоце і перавозцы збожжа выйшлі прадстаўнікі агракамбіната "Холмеч" і філіяла "Савецкая Беларусь" Рэчыцкага камбіната хлебапрадуктаў. Дарэчы, перадавікі гэтага раёна па-за канкурэнцыяй: першую тысячу тон "залатога грузу" ў рэгіёне малоцяць і перавозяць ужо некалькі гадоў запар. Узнагароджанне прайшло ў полі. Падарункі перадавікі прымалі проста з колаў.

Усяго аграрыям Гомельскай вобласці трэба ўбраць 325 тысяч гектараў. На сёння план выкананы на 15%. Ураджайнасць пакуль - 21 цэнтнер з гектара. Аднак аграномы ўпэўненыя: лічба ў найбліжэйшыя дні стане большай.