У Доме ўрада адбылося пасяджэнне прэзідыума Савета Міністраў

1 марта 2016

Узровень атрымання другсыравіны з агульнага аб'ёму ўтварэння цвёрдых камунальных адходаў за сем гадоў павялічыўся больш як удвая. Гэта без уліку будаўнічых матэрыялаў.

Такая лічба сёння прагучала ў Доме ўрада на пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў. Асноўнай тэмай тут сталі вынікі дзяржаўнай праграмы па зборы і перапрацоўцы другаснай сыравіны ў Беларусі за апошнія 5 гадоў.

Толькі за мінулы год аб'ём збору адпрацаваных батарэек, паперы і поліэтылену склаў крыху больш за 15 %. Прычым за год зараз у нашай краіне макулатуры збіраюць амаль у 2 разы, адходаў пластмас - у 3 разы, а шкла і зусім у 6 разоў больш, чым некалькі гадоў таму. Асобным блокам на пасяджэнні прагучалі ініцыятывы па нарошчванні аб'ёмаў збору і перапрацоўкі другсыравіны.

І яшчэ адна заява, якая прагучала сёння, - долю паўторнага выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў да 2020 года плануецца павялічыць да 25 %. Для выканання гэтай задачы ўрад вызначыў прыярытэтныя кірункі развіцця сістэм абыходжання з адходамі - гэта мінімальнае захаванне іх на палігонах і стварэнне замкнёных цыклаў збору і выкарыстання другсыравіны.