У Брэсцкай вобласці з'явіліся першыя двухтысячнікі

8 августа 2018

Гэта камбайнеры Юрый Сідарук і Вадзім Ляўчук. У такім тандэме сябры працуюць пяць гадоў. Працуе зладжаны экіпаж на камбайне з высокай вытворчай магутнасцю "Палессе КЗС 16". Гэта таксама адбілася на тэмпах і выніку. Дарэчы, прадпрыемства "Пакроўскі", дзе працуюць камбайнеры, спецыялізуецца на вырошчванні насення зерневых. Тут атрымліваюць элітнае насенне пшаніцы, жыта, аўса, трыцікале і рапсу. Асабісты рэкорд зладжанага экіпажа сёлета - намалот 180 тон за дзень. Кіраўніцтва вобласці і раёна павіншавала камбайнераў з высокім вынікам і ўручыла грашовую прэмію.

У Брэсцкай вобласці ўборачная кампанія набліжаецца да завяршэння. 19,5 тысячы гектараў засталося ўбраць у рэгіёне. Паводле прагнозаў спецыялістаў, завяршыць жніво плануюць на працягу пяці дзён.