У Барысаве з удзелам літоўскага капіталу будуюць новую лінію сартавання сухіх піламатэрыялаў

4 января 2019

У сферы дрэваапрацоўкі Мінскай вобласці сёлета чакаюцца значныя змены. Інвестпраект у Барысаве паспяхова рэалізуецца з удзелам літоўскага капіталу. Тут будуюць новую лінію сартавання сухіх піламатэрыялаў. Адначасова з'явяцца і новыя працоўныя месцы. Значная частка прадукцыі экспартуецца ў Еўрасаюз, ёсць пастаўкі і ў Кітай. У перспектыве Барысаўскі дрэваапрацоўчы комплекс стане адным з найбуйнейшых у Беларусі.

У інвестараў, як заўважаюць спецыялісты, высока цэніцца менавіта беларускі лес, ён амаль на 100 працэнтаў сертыфікаваны па міжнародных стандартах.